БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам раскідаюць з самалётаў прынады для дзікіх жывёл

17.09.2025 / 16:37

Nashaniva.com

З 16 верасня ў Мінскім раёна пачалася акцыя па аральнай вакцынацыі дзікіх драпежнікаў супраць шаленства. Спецыяльныя прынады з вакцынай будуць раскідваць у лясных масівах з дапамогай авіяцыі, паведамляе pristalica.by.

Фота ілюстрацыйнае

Спецыялісты Мінскай раённай ветэрынарнай станцыі папярэджваюць жыхароў: падчас правядзення работ трэба пазбягаць знаходжання ў зоне палёту самалёта, каб не атрымаць траўмы ад падаючых прынад.

Катэгарычна забаронена падымаць прынады з зямлі і ўвогуле браць іх у рукі. Калі змесціва вакцыны выпадкова трапіла на скуру або слізістыя абалонкі, трэба неадкладна прамыць месца вялікай колькасцю вады, апрацаваць 2%-м растворам харчовай соды і як мага хутчэй звярнуцца ў медыцынскую ўстанову па кансультацыі.

Чытайце таксама:

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды

Жывёла, якую сілавікі застрэлілі ў Сеніцы, аказалася сабакам без шаленства. Кубракоў загадваў узнагародзіць міліцыянераў за смеласць

У Брэсце заўважылі адразу чатырох ліс у адным месцы. Там жа быў і кот

У Беларусі зафіксаваныя два выпадкі кантакту з шалёнымі жывёламі

Каментары да артыкула