БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, якія дні ў беларусаў будуць выхаднымі на навагоднія святы

17.09.2025 / 18:45

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацабароны апублікавала графік, як беларусы будуць працаваць і адпачываць у канцы 2025‑га і пачатку 2026‑га года, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

У 2025 годзе ў беларусаў будзе 4 выходныя дні запар на каталіцкія Каляды ( 25‑28 снежня). Пры гэтым субота, 20 снежня, будзе працоўным днём замест пятніцы 26 снежня.

Наступныя доўгія выхадныя будуць ужо ў студзені 2026 года. Беларусы будуць адпачываць з 1 па 4 студзеня.

Тыдзень з 5 па 11 студзеня 2026 года зноў будзе кароткім. На ім непрацоўным днём будзе 7 студзеня (праваслаўнае Раство), якое прыпадае на сераду. Выхаднымі стануць таксама субота і нядзеля, 10 і 11 студзеня.

Чытайце таксама:

«Ніхто не мае права забараніць мне абняць дзіця». Мінчанка здзівілася строгім правілам у дзіцячым летніку

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Каментары да артыкула