Лукашэнка прызначыў новага начальніка вайсковай авіяцыі
Намеснікам камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — начальнікам авіяцыі прызначаны Аляксандр Бяляеў. Адпаведны ўказ №339 падпісаў 17 верасня Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Бяляеў. Фота: Міністэрства абароны
Раней Аляксандр Бяляеў займаў пасаду камандзіра 50‑й змяшанай авіябазы.
Папярэднім намеснікам камандуючага ВПС і войскамі СПА УС Беларусі — начальнікам авіяцыі быў Леанід Давідовіч.
Чытайце таксама:
Хрэнін паляцеў на вучэнні ў Расію
Прадстаўнікі NATO наведваюць вучэнні «Захад-2025»
На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда