БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў аўтобуса БАТЭ адваліліся два колы

18.09.2025 / 7:40

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора на праспекце Незалежнасці, паведаміла ДАІ Мінгарвыканкама. 

Фота: ДАІ

Падчас руху ў аўтобуса сарваліся і пакаціліся два заднія левыя колы, адно з якіх выкацілася на паласу сустрэчнага руху.

Адно з іх пашкодзіла аўтамабіль Buick, што рухаўся ў сустрэчным напрамку.

Кіроўца трактара «Беларус», які рухаўся па праспекце Незалежнасці, аказаў кіроўцу аўтобуса дапамогу ў фіксацыі яго транспартнага сродку, каб той не перакуліўся.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула