У Францыі праходзяць маштабныя пратэсты супраць бюджэтнай палітыкі ўрада
У Францыі 18 верасня прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць бюджэтнай палітыкі ўрада. Паводле даных выданняў Le Parisien і Le Monde, мітынгі і забастоўкі адбыліся больш чым у 250 гарадах краіны.
Падчас пратэстаў у Парыжы. Фота: AP Photo/Aurelien Morissard
Прафсаюзы заяўляюць пра ўдзел у акцыях звыш мільёна чалавек, у той час як Міністэрства ўнутраных спраў называе ўдвая меншую лічбу — каля 500 тысяч, з іх 55 тысяч у Парыжы.
Сітуацыя месцамі абвастрылася: паліцыя затрымала 181 удзельніка, у тым ліку 31 у Парыжы. Параненыя як мінімум дзесяць дэманстрантаў, адзін журналіст і адзінаццаць супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У МУС паведамляюць пра 29 вулічных пажараў і 700 выпадкаў парушэння ПДР за суткі.
Пратэсты арганізаваныя прафсаюзамі, якія выступаюць супраць планаў жорсткай эканоміі і патрабуюць адмяніць бюджэтныя рашэнні папярэдняга ўрада. Асноўныя патрабаванні — павелічэнне дзяржаўных выдаткаў на сацыяльныя паслугі і павышэнне падаткаў для багатых. Галоўны лозунг акцый — «Заблакуем усё».
Найбуйнейшыя пратэсты адбыліся ў Парыжы, Тулузе, Нанце і Марселі. Людзі скандавалі антыўрадавыя лозунгі і перакрывалi дарогі. У сталіцы сітуацыя стала напружанай: пратэстоўцы кідалі ў паліцыю камяні і бутэлькі, а сілавікі ў адказ ужылі слёзатачывы газ.
Чытайце таксама:
Францыя стаіць на парозе новага палітычнага крызісу
«Заблакуем усё»: у Францыі маштабныя пратэсты, амаль 200 затрыманых і транспартны калапс