Расіяніна затрымалі на мяжы Беларусі з Літвой з грузам вінтажнага посуду
На мяжы Беларусі з Літвой у пункце пропуску «Каменны Лог» затрымалі расійскага грамадзяніна, які спрабаваў схаваць частку вінтажнага посуду, каб ашчадзіць на мытных плацяжах.
Расіянін падаў дэкларацыю на часовы ўвоз аўтамабіля Volkswagen і пазначыў у ёй посуд коштам каля 1000 еўра. Але пры аглядзе беларускія мытнікі знайшлі ў яго яшчэ каля 70 прадметаў — талеркі, келіхі, статуэткі і іншыя рэчы — агульным коштам больш за 7 тысяч рублёў, якія не былі задэклараваныя.
У выніку мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 4 арт. 15.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі.
Чытайце таксама:
Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы
МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі
У Польшчы знайшлі беларускія цыгарэты ў кантэйнеры, які ехаў з Кітая ў Бельгію