БЕЛ Ł РУС

Трамп заблакаваў ваенную дапамогу Тайваню дзеля гандлёвай здзелкі з Кітаем

19.09.2025 / 8:41

Nashaniva.com

Гэтае рашэнне азначае паварот у палітыцы ЗША ў дачыненні да Тайваня, які Кітай лічыць сваёй тэрыторыяй.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Прэзідэнт ЗША адмовіўся ўхваліць пакет ваеннай дапамогі Тайваню на $400 млн з-за перамоваў аб гандлёвай здзелцы з Кітаем і магчымай сустрэчы з старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, распавялі Washington Post пяць інфармаваных крыніц.

Паводле іх слоў, гэтае рашэнне азначае паварот у палітыцы ЗША ў дачыненні да Тайваня, які Кітай лічыць сваёй тэрыторыяй.

Дзве крыніцы выдання адзначылі, што заблакаваны пакет дапамогі быў «больш смяротны», чым папярэднія, і ўключаў у сябе боепрыпасы і беспілотнікі.

Прадстаўнік Белага дома заявіў WP, што рашэнне пра пакет дапамогі яшчэ не прынята канчаткова.

Паводле даных амерыканскай разведкі, Сі Цзіньпін даручыў Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) нарошчваць сілы і праводзіць больш складаныя вучэнні вакол Тайваню, каб быць гатовымі да яго захопу ў 2027 годзе.

Пры гэтым ЗША дагэтуль умацоўвалі абараназдольнасць Тайваню за кошт адпраўкі зброі. Кангрэс выдзяляў на гэтыя мэты Беламу дому $1 млрд у год.

Апошні пакет дапамогі выдзеліў прэзідэнт Джо Байдэн — перад сыходам з пасады ён адправіў Тайваню зброі на $571 млн.

У адміністрацыі Трампа лічаць, што краіна мае буйную і квітнеючую эканоміку, таму яна павінна плаціць за пастаўкі амерыканскай зброі гэтак жа, як і краіны Еўропы. Сам Трамп неаднаразова заяўляў, што Кітай не будзе ўрывацца на Тайвань, пакуль ён знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула