БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў

19.09.2025 / 10:51

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падчас прыезду ў Жыровічы, дзе знаходзіцца адзін з буйнейшых праваслаўных цэнтраў — Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, звярнуў увагу адказных асоб на недахопы ў пытаннях добраўпарадкавання і навядзення парадку, што даручалася раней, піша БелТА.

Фота: Пул першага

«Некаторыя элементы, што атачаюць гэту абіцель, сведчаць пра тое, што тут нешта рабілі на хуткую руку зусім нядаўна. Не ўсё зроблена. Запомніце: гэта — жамчужына праваслаўя. Мы для праваслаўных павінны тут зрабіць ідэальнае месца», — сказаў ён.

Ён заявіў, што ўвесну будзе «выніковы іспыт».

Таксама Лукашэнка выказаўся пра беларускія так званыя «рэлігійныя цэнтры», заявіўшы, што «трэба патроху дапамагаць усім, каб захаваць мір і спакой у Беларусі».

Паводле яго слоў, трэба зыходзіць з чарговасці, з таго, што сапраўды неабходна зрабіць, бо дзяржава нясе яшчэ і сацыяльныя функцыі, уключаючы будаўніцтва жылля і іншыя напрамкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула