БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: Новы падвід каранавіруса «стратус» актыўна займае нішу ў Беларусі

19.09.2025 / 12:13

Nashaniva.com

Разам з тым сітуацыя ў вострымі рэспіраторнымі захворваннямі ў верасні фіксуецца на ўзроўні сярэдніх паказчыкаў за апошнія два гады, сказала намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны доктар Беларусі Святлана Нячай.

Фота: Guido Mieth / Getty Images

У верасні традыцыйна адзначаецца рост захворванняў вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі, і цяперашні месяц не з’яўляецца выключэннем Прычын для гэтага дастаткова шмат — і фарміраванне новых калектываў у дзіцячых дашкольных установах, школах, вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Суайчыннікі вяртаюцца з адпачынкаў з блізкага і далёкага замежжа.

Фіксуюцца традыцыйныя негрыпозныя вірусы: рынавірусы, адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытыяльны вірус, каранавірусы, уключаючы SARS-CoV-2, які ўжо стаў сезонным, у тым ліку «стратус», што актыўна займае сваю нішу ў Беларусі. Новы падварыянт амікрона не выклікае цяжкага працякання захворвання.

Зазначым, што ў Беларусі з лета 2022 года не раскрываецца статыстыка па кавідзе.

Правядзенне якіх-небудзь абмежавальных мерапрыемстваў, у тым ліку ў дзіцячых арганізаваных калектывах, не патрабуецца. У аптэчнай сетцы і ва ўстановах аховы здароўя ёсць усё неабходнае для аказання медыцынскай дапамогі як у амбулаторных, так і ў стацыянарных умовах.

Меры прафілактыкі ўсім добра вядомыя: праветрываць памяшканне, больш знаходзіцца на свежым паветры, апранацца па надвор’і, ужываць садавіну і гародніну, якіх цяпер дастаткова.

Вакцынацыю супраць грыпу рэкамендуецца запланаваць на кастрычнік—лістапад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула