БЕЛ Ł РУС

У Віцебску жанчына ўпала з дзявятага паверха і выжыла

19.09.2025 / 13:58

Nashaniva.com

Жыхарка Віцебска засталася жывая, упаўшы з шматпавярхоўкі, паведаміла МНС.

Раніцай у чацвер у МНС паступіў сігнал аб дапамозе: жанчына выпала з дзявятага паверха шаснаццаціпавярховага дома на вуліцы генерала Белабародава і захрасла паміж металічнымі дубцамі агароджы казырка пад’езда.

Ратавальнікі дэблакіравалі мясцовую жыхарку, пасля чаго з траўмамі рознай ступені цяжкасці яе даставілі ў бальніцу. Аб стане здароўя пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула