БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — Караеву: Ты такі мусульманін, як я праваслаўны

19.09.2025 / 14:14

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў Жыровіцкі манастыр у Слонімскім раёне і паўшчуваў кіраўніка вобласці, экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

«Некаторыя элементы, якія акружаюць гэту абіцель, сведчаць, што тут нешта рабілі на хуткую руку, па-вайсковаму, каб далажыць па-караеўску. Ты (звяртаючыся да Караева) тут не старонні назіральнік, не ўсё зроблена, абсалютна не ўсё», — сказаў Лукашэнка.

«Запомніце, гэта — перліна праваслаўя… Тут не павінна быць ніводнага занядбанага ўчастка, каб тут святыя людзі жылі. Ты такі мусульманін, як я праваслаўны; так што ўлічы, мы для праваслаўных павінны рабіць ідэальныя ўмовы», — дадаў ён.

«Так точна», — адказаў Караеў.

Юрый Караеў з паходжання асецін, асеціны пераважна праваслаўныя, таксама ёсць мясцовыя вераванні, мусульмане ў іх складаюць 10 працэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула