БЕЛ Ł РУС

У Гданьску двое беларусаў пагражалі пісталетам нігерыйцу

19.09.2025 / 15:41

Nashaniva.com

У польскім Гданьску паліцыя затрымала двух мужчын, якія пагражалі кіроўцу таксі зброяй. Яны прыклалі да галавы 27‑гадовага кіроўцы пісталет і загадалі адвезці іх у Сопат. Цяпер ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Фота: gdansk.policja.gov.pl

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую суботу позна ўвечары. У паліцыю звярнуўся грамадзянін Нігерыі, які працуе ў сферы перавозкі пасажыраў.

Каля 22:30 ён узяў двух кліентаў з вуліцы Глыбокай і павінен быў адвезці іх у цэнтр горада. Па дарозе пасажыры патрабавалі, каб ён змяніў кірунак і павёз іх у Сопат. Кіроўца сказаў, што гэта каштуе даражэй, і тады адзін з мужчын дастаў пісталет ды прыклаў яго да галавы кіроўцы. Спалоханы нігерыец спыніў машыну, выбег і пачаў клікаць на дапамогу. Зламыснікі таксама ўцяклі, а пацярпелы адразу паехаў у паліцыю.

У паліцыі пачалі расследаванне, вывучылі камеры відэаназірання і хутка высветлілі, што падазроныя — двое грамадзян Беларусі, 40 і 32 гадоў. Яны ўжо не жылі па папярэдніх адрасах, але паліцыя высветліла, што яны маглі знаходзіцца ў Сопаце. Улічваючы, што ў іх магла быць зброя, аперацыя праводзілася з асцярогай.

18 верасня раніцай паліцэйскія ўвайшлі ў адну з кватэр у Сопаце і затрымалі абодвух мужчын, якія спалі. Падчас вобшуку знайшлі пнеўматычны пісталет.

Фота: gdansk.policja.gov.pl

Затрыманым прад’явілі абвінавачанні ў прымусе да дзеянняў пры дапамозе зброі. Ім пагражае да трох гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Інжынер у Гданьску страціў прапанову працы на 100 тысяч еўра ў год з-за пашпарта. У кампаніі кажуць, што праблема масавая

28‑гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Каментары да артыкула