БЕЛ Ł РУС

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу

19.09.2025 / 19:24

Nashaniva.com

Кіраўнік Раскамнагляду Андрэй Ліпаў прапанаваў абмежаваць званкі з расійскіх SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роумінгу. Маўляў, пасля запуску антымахлярскай сістэмы Антыфрод у 2022 годзе і блакавання званкоў у WhatsApp і Telegram у жніўні 2025 года ашуканцы пачалі выкарыстоўваць расійскія SIM-карты за мяжой.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах чыноўніка, нібыта каб змагацца з махлярамі правяраецца праца мабільных аператараў, і на аснове даных сістэмы ім прапануюць ачысціць базы ад фэйкавых карыстальнікаў. Акрамя таго, аператары павінны ў рэжыме анлайн паведамляць платформам і месенджарам пра SIM-карты ў роўмінгу, каб для іх можна было ўводзіць часовыя абмежаванні.

Андрэй Ліпаў адзначыў, што пры гэтым павінны захоўвацца правы грамадзян на сувязь і будзе створана сістэма выключэнняў для сумленных карыстальнікаў, якія едуць за мяжу па працы або на адпачынак.

Прапанаваныя меры будуць уключаныя ў другі пакет барацьбы з махлярствам і накіраваныя ў ўрад.

Неабходнасцю змагання з тэлефоннымі махлярамі расійскія ўлады афіцыцыйна аргументавалі і абмежаванне званкоў у Telegram і WhatsApp 13 жніўня.

Пры гэтым, як сведчыць статыстыка, махляры звоняць расіянам па звычайным тэлефоне ў тры разы часцей, чым праз месенджары.

Чытайце таксама:

У Расіі абмежавалі званкі праз Telegram і WhatsApp

Як блакуюць званкі ў месенджарах? Ці могуць гэта зрабіць у Беларусі і як тады званіць у Telegram?

Палова расіян падтрымлівае блакіроўку званкоў у Telegram і WhatsApp

Каментары да артыкула