Раман Шчэпана Твардаха пра вайну ва Украіне выходзіць па-беларуску
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад рамана Шчэпана Твардаха «Нуль» у перакладзе на беларускую мову ў кастрычніку. Арыгінал пабачыў свет па-польску ў лютым 2025 года. Пераклала навінку Кацярына Маціеўская, паведамляе Bellit.info.
«Шчэпан Твардах разрывае шаблоны, прымушае задумацца і развітацца са зручнымі ілюзіямі і стэрэатыпамі. Наколькі важныя, наколькі жорсткія ў сваёй праўдзе тэксты ён піша», — каментуюць анонс у выдавецтве.
««Нуль» — гэта кніга пра сапраўдную вайну, але апісаныя ў ёй героі і падзеі — выдуманыя, бо мусяць такімі быць, каб я мог расказаць пра гэтую вайну як мага больш праўдзіва. (…) Супадзенні што да рэальных людзей, падзей і вайсковых аддзяленняў могуць, але не абавязаныя быць выпадковымі», — так выказваецца пра свой твор сам аўтар.
Продажы пачнуцца ў канцы кастрычніка. Арыгінальнае польскае выданне выйшла ў лютым 2025 года.