Пераможцам «Інтэрбачання» стаў прадстаўнік В'етнама, беларуска на шостым месцы
У конкурсе «Інтэрбачанне», створанага Крамлём у адказ на «Еўрабачанне», перамог прадстаўнік В'етнама. Расійскі спявак Шаман зняўся з галасавання.
Пераможцам конкурсу стаў прадстаўнік В'етнама Дык Фук. Ён набраў 422 балы. Другое месца з вынікам 373 бала занялі прадстаўнікі Кыргызстана — трыа NOMAD. На трэцім радку з вынікам 369 балаў размясціўся Катар і яго выканаўца Дана Аль-Мір.
Шостае месца з вынікам 341 бал заняла беларуска Анастасія Краўчанка. У фінале яна выканала песню «Матылёк».
Найвышэйшыя ацэнкі Беларусі далі ААЭ, Расія, Узбекістан, Калумбія. На другое месца Беларусь паставілі В'етнам і Сербія.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 23 краін, сярод якіх Казахстан, Узбекістан, Бразілія, ЗША, ААЭ, Саудаўская Аравія, Кітай, В'етнам, Кенія, ПАР і іншыя.
Расійскі z-спявак Шаман зняўся з галасавання. «Расія ўжо перамагла, таму што вы сюды прыехалі», — патлумачыў ён і спеў «Я — рускі».
Амерыканскую спявачку Vassy (Васілікі Карагіоргас), якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне».
Пераможцу конкурсу пасля выступленняў вызначыла шляхам галасавання міжнароднае журы, якое складаецца з музычных экспертаў ад кожнай з краін-удзельніц.