БЕЛ Ł РУС

За парушэнні канфіскавалі амаль 200 аўтамабіляў таксі

21.09.2025 / 13:8

Nashaniva.com

У 2025 годзе Транспартная інспекцыя правяла 205 кантрольных закупак у сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў. У выніку выяўлена амаль 420 правапарушэнняў і канфіскавана 217 транспартных сродкаў, большасць з якіх — аўтамабілі-таксі.

У Транспартнай інспекцыі падвялі вынікі кантрольнай дзейнасці ў гэтым годзе, паведаміла Міністэрства транспарту. 

Паводле звестак Міністэрства транспарту, праведзена 205 кантрольных закупак. З іх 201 тычылася легкавых аўтамабіляў, 4 — мікрааўтобусаў.

У выніку праверак было выяўлена 419 адміністрацыйных правапарушэнняў. Галоўныя — ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без ліцэнзіі або з парушэннем правілаў і ўмоў яе вядзення; вядзенне дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі і ліцэнзіі; адсутнасць страхоўкі і тэхагляду, удзел у дарожным руху транспарту з забароненымі няспраўнасцямі, парушэнні вадзіцелямі рэжыму працы і адпачынку, а таксама правілаў перавозкі пасажыраў.

У выніку праведзеных праверак канфіскавана 217 транспартных сродкаў, у тым ліку 194 таксі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула