Трамп паабяцаў абараніць краіны Балтыі і Польшчу ад Расіі
«Так, я б дапамог».
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю паабяцаў абараніць Польшчу і краіны Балтыі, калі пасля нядаўняга ўварвання ў паветраную прастору Эстоніі Расія пачне эскалацыю агрэсіі.
Як піша LRT, на пытанне, ці дапамог бы ён абараніць краіны Еўрапейскага саюза, калі б Расія пачала пашырэнне ваенных дзеянняў, Трамп коратка адказаў журналістам: «Так, я б дапамог. Я б дапамог».
На пытанне аб парушэнні ў Эстоніі паветранай прасторы NATO Трамп паўтарыў, што яму гэта не падабаецца, але ад падрабязных каментароў устрымаўся.