БЕЛ Ł РУС

Трамп назваў забітага актывіста Кірка «гігантам свайго пакалення»

22.09.2025 / 7:7

Nashaniva.com

На жалобнай цырымоніі, якая прайшла на стадыёне ў горадзе Глендэйл у штаце Арызона, сабраліся амаль усе члены амерыканскай адміністрацыі.

Дональд Трамп і ўдава Чарлі Кірка Эрыка. Фота: Win McNamee/Getty Images

Трамп назваў забітага актывіста Кірка «гігантам свайго пакалення», піша Бі-бі-сі.

«Сёння Амерыка знаходзіцца ў стане жалобы, шоку і смутку», — заявіў амерыканскі лідар на паніхідзе па кансерватыўным актывісце Чарлі Кірку, застрэленым 10 верасня.

Паводле слоў Трампа, Кірк быў «па-зверску забіты радыкалізаваным халаднакроўным монстрам», бо змагаўся за свабоду і справядлівасць. «Ніхто з нас ніколі не забудзе Чарлі Кірка, і гісторыя яго таксама не забудзе», — дадаў Трамп.

На жалобнай цырымоніі, якая прайшла на стадыёне ў горадзе Глендэйл у штаце Арызона, сабраліся амаль усе члены амерыканскай адміністрацыі, у тым ліку віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, дзяржсакратар Марка Рубіа і кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет.

У прэзідэнцкай ложы разам з Трампам быў таксама заўважаны мільярдэр Ілан Маск. На кадрах трансляцыі было відаць, як ён пра нешта гаворыць з Трампам, пасля чаго яны паціскаюць адзін аднаму рукі, і Маск сыходзіць.

На мерапрыемстве таксама выступіла з прамовай удава актывіста Эрыка Кірк. Яна сказала, што даруе забойцу мужа.

«Я дарую яму, таму што так зрабіў Хрыстос. Адказ на нянавісць — не нянавісць», — заявіла жанчына.

Чытайце таксама:

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка

Каментары да артыкула