БЕЛ Ł РУС

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

22.09.2025 / 10:19

Nashaniva.com

Паводле заявы Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, 21 верасня ў акупаваным Крыме былі знішчаны два расійскія супрацьлодкавыя самалёты-амфібіі тыпу Бе-12 «Чайка».

Скрын відэа ГУР

Паведамляецца, што аперацыю правяло спецпадраздзяленне «Прывіды».

У ГУР падкрэсліваюць, што гэта першы выпадак знішчэння самалётаў Бе-12 за ўвесь час іх выкарыстання. Гэтыя машыны прызначаны для пошуку і знішчэння падводных лодак.

Акрамя таго, украінская разведка заяўляе пра вывад з ладу расійскага шматмэтавага верталёта Мі-8 у выніку той жа атакі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула