БЕЛ Ł РУС

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

22.09.2025 / 11:25

Nashaniva.com

Камісія па вяртанні пры Генпракуратуры разгледзела зварот маладога чалавека, які ў 2022 годзе ўцёк ад вайны і службы ў арміі ў Польшчу, але праз тры гады вырашыў вярнуцца, паведамляе news.by.

Як распавядаюць прапагандысты, у камісію звярнуўся Данііл Бяляеў. З ім яны знялі прапагандысцкі сюжэт.

Хлопец кажа, што 4 сакавіка 2022 года ён з’ехаў у Польшчу.

— Была магчымасць зарабіць там грошай. Шмат маіх знаёмых тады ездзілі ў Польшчу, зараблялі. У мяне фінансавае становішча было не найлепшае. І разам з тым, што пачалося ў свеце…

— Ты маеш на ўвазе спецыяльную ваенную аперацыю? — пытае прапагандыстка Ксенія Лебедзева. 

— Ну так, у прыватнасці і гэта. І я вырашыў з’ехаць, бо тады не думаў пра адказнасць. Пра крымінальную адказнасць я не задумваўся. А ўжо калі з’ехаў — зразумеў, што памыліўся.

Лебедзева расказвае, што жыццё ў Польшчы аказалася зусім не такім лёгкім: жыллё дарагое, выдаткі ледзь пакрывалі даходы.

«Два разы за гэты час ён мог бы ўжо адслужыць у Беларусі і жыць спакойна. Але страх перад адпраўкай у зону баявых дзеянняў, а потым страх перад крымінальнай адказнасцю прымушалі яго назапашваць іншы жыццёвы досвед», — тлумачыць яна.

Хлопец напісаў у камісію. Бо ён быў у вышуку, яму прызначылі меру — утрыманне пад вартай.

Камісія прыняла станоўчае рашэнне адносна яго. «Заканадаўства дазваляе: у выпадку добраахвотнай яўкі ў ваенкамат і праходжання ўсіх мерапрыемстваў прызыву крымінальны пераслед спыняецца. Ён заявіў, што гатовы прайсці службу, у тым ліку па кантракце», — кажа Лебедзева.

Гэта быў першы падобны выпадак у камісіі, але ўжо ў той жа дзень разглядалі яшчэ адзін аналагічны зварот, распавяла Лебедзява.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула