БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне

22.09.2025 / 11:48

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 23‑25 верасня.

У аўторак пахаладае. Надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, які перамяшчаецца ў паўднёва-ўсходнім напрамку, услед за якім пачне паступаць халодная паветраная маса.

 На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Ноччу складзе ад +8°С па паўночным захадзе да +15°С па паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём +11..+17°С, па паўднёвым усходзе +18..+24°С.

У сераду, 24 верасня, днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу +2..+8°С, па паўднёвым усходзе да +10°С, максімальная днём +10..+16°С.

У чацвер ноччу +1..+6°С, месцамі, а на глебе ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі 0..-3°С, максімальная днём +10..+16°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула