На Генасамблею ААН ад афіцыйнага Мінска едзе кіраўнік МЗС
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 23—27 верасня на чале беларускай дэлегацыі наведае Нью-Ёрк, пра паведамляе прэс-служба МЗС.
Максім Рыжанкоў на Генасамблеі ААН у мінулым годзе. Фота: Pamela Smith / AP
Дэлегацыя ў Нью-Ёрку возьме ўдзел у мерапрыемствах тыдня высокага ўзроўню 80‑й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.