БЕЛ Ł РУС

У Беларусі правядуць форум блогераў

22.09.2025 / 15:24

Nashaniva.com

II Форум блогераў Беларусі «БлогБай. Сіла ў праўдзе» пройдзе 25—27 верасня. Ён збярэ каля 100 удзельнікаў.

Ён стане ключавой пляцоўкай для абмену досведам, навучання і блогераў розных кірункаў, піша БелТА.

У праграме — пленарнае пасяджэнне, інтэрактыўны «адкрыты мікрафон», а таксама майстар-класы ад вядучых медыяэкспертаў, накіраваныя на павышэнне прафесійнага ўзроўню блогераў.

Паведамляецца, што асаблівая ўвага будзе нададзена псіхалагічным, тэарэтычным і практычным заняткам для развіцця навыкаў эфектыўнай камунікацыі з аўдыторыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула