БЕЛ Ł РУС

Цёплы яблык з-за пазухі верасня… Верш

22.09.2025 / 22:45

Nashaniva.com

Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.

Цёплы яблык з-за пазухі верасня
неўпрыкмет падыму…
восень вуснамі тонка мацае
лістападаў сурму,
праз платы заімшэлыя хіліцца
жоўты кветкавы шар,
і палае ў небёснае бездані ад стажараў
пажар…

вецер тчэ павуцінныя ветразі,
уздымае ўгару…
я народжаны ў гэтым верасе,
але ў ім не памру —
адлятаю з вандроўнымі птушкамі,
з веснавым аджываю лісцём,
так зрастаюся з гэтым краем
зноў жыццё за жыццём.

Чытайце таксама:

Усевалад Сцебурака. Што сніцца старому сабаку? Верш

Усевалад Сцебурака. Робіш працу заўжды як хутчэй… Верш

Усевалад Сцебурака. А памяць падкідае толькі добрае… Верш

Каментары да артыкула