БЕЛ Ł РУС

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект

23.09.2025 / 8:22

Nashaniva.com

Вытворца відэакарт Nvidia дамовіўся аб стратэгічным партнёрстве і інвестыцыях на суму да $100 млрд з распрацоўшчыкам бота ChatGPT — кампаніяй OpenAI, гаворыцца ў заяве апошняй.

Пагадненне аб партнёрстве ў прэс-рэлізе называецца «эпахальным». Гаворка ідзе пра супрацоўніцтва ў стварэнні інфраструктуры для OpenAI, якая дазволіць запусціць мадэлі новага пакалення і стварыць «суперінтэлект».

«Гэта партнёрства дапаўняе глыбокую працу, якую OpenAI і Nvidia ўжо вядуць з шырокай сеткай партнёраў, уключаючы Microsoft, Oracle, SoftBank і Stargate, скіраваную на стварэнне самай перадавой у свеце інфраструктуры ШІ», — гаворыцца ў паведамленні.

Колькасць актыўных карыстальнікаў OpenAI перавысіла 700 млн на тыдзень.

«Гэта партнёрства дапаможа OpenAI у рэалізацыі яе місіі па стварэнні ўніверсальнага штучнага інтэлекту на карысць усяго чалавецтва», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула