БЕЛ Ł РУС

Эрдаган не асабліва верыць, што вайна ва Украіне хутка скончыцца

23.09.2025 / 9:29

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі ў інтэрв’ю тэлеканалу Fox News заявіў, што не верыць у хуткае завяршэнне вайны ва Украіне. 

Фота: Yavuz Ozden/ dia images via Getty Images

Ён таксама адзначыў, што эканамічная дапамога Еўропы Украіне не можа доўжыцца вечна, піша Бі-бі-сі.

«Я не асабліва веру, што гэта [хутка] здарыцца. Гэта дрэнная навіна. І мы думаем пра гэта, і гэта цяжкім грузам ляжыць у нас на сэрцы», — сказаў ён.

Паводле слоў Эрдагана, эканамічная дапамога Еўропы Украіне не можа доўжыцца вечна, паколькі Украіна не можа эканамічна канкураваць з Расіяй.

«Мы спадзяёмся, што гэтая падтрымка будзе працягвацца», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула