БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію

23.09.2025 / 9:40

Nashaniva.com

Польскія спецслужбы спынілі канал паставак дарагіх аўто ў Беларусь і Расію. Затрыманыя 20 чалавек. 

Нягледзячы на санкцыі Еўрасаюза, у Беларусь і Расію адпраўлена 600 люксавых аўтамабіляў. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае следчае бюро паліцыі Польшчы ў афіцыйным акаўнце ў сацсетцы X.

Mimo unijnych sankcji, do Rosji i na Białoruś trafiło 6⃣0⃣0⃣ luksusowych aut.

@CBSPolicji i @Prok_Regio_LUB rozbiły zorganizowaną grupę przestępczą:
2⃣0⃣ zatrzymanych osób,
Wyłudzony VAT na ponad 4⃣0⃣ mln PLN,
Zabezpieczone mienie i blokady rachunków na przeszło… pic.twitter.com/bqr0WSIAg1

— Centralne Biuro Śledcze Policji (@CBSPolicji) September 23, 2025

Бюро паведамляе, што польскія паліцэйскія сумесна з пракуратурай Люблінскага ваяводства ліквідавалі арганізаваную злачынную групу. Паводле паведамлення, былі затрыманыя 20 чалавек, а сума ўхілення ад выплаты ПДВ склала больш за 40 мільёнаў злотых (прыкладна 9,4 млн еўра). Акрамя таго, на суму звыш 10 мільёнаў злотых арыштавана маёмасць і заблакаваныя рахункі.

Склад групоўкі і іншыя падрабязнасці пакуль не раскрываюцца. Як мінімум адна з затрыманых, як вынікае з відэа, — жанчына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула