БЕЛ Ł РУС

«Таму без усялякай крыўды». Лукашэнка даручыў Галоўчанку сачыць за працаю Турчына

23.09.2025 / 15:28

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка даручыў сфарміраваць у Нацбанку новую групу, якая будзе аналізаваць сітуацыю ў эканоміцы і дакладваць яму пра вынікі. Гэта праца будзе ісці паралельна з падобнай працай Дзяржкантролю. 

На сустрэчы з прэм'ерам Аляксандрам Турчыным Лукашэнка распавёў яму, што цяпер эканамічную працу ўрада будзе кантраляваць адмысловая камісія Нацбанка на чале з Раманам Галоўчанкам. Пра гэта ён папярэдзіў Турчына, каб не было «крыўды». 

«Я хачу, каб вы ведалі, каб не было тут ніякай рэўнасці. Я папрасіў былога прэм'ера (былых жа не бывае — малады ж чалавек, адукаваны, вопытны), каб ён стварыў групу ў сябе ў Нацыянальным банку. А такія людзі ёсць, разумныя, дасведчаныя ў Нацыянальным банку. Ён вызначыцца. І каб яны дапамагалі паралельна з Камітэтам дзяржкантролю (таму што не зусім функцыі Камітэта дзяржкантролю), каб яны мяне інфармавалі, аналізавалі сітуацыю ў эканоміцы. А па грошах жа бачна ўсё — ты ж эканаміст, разумееш. Таму без усялякай крыўды, вось я Галоўчанку папрасіў: сфармуй мне такую групу ў Нацыянальным банку. Ты яе кіраўнік. І аб'ектыўна мне павінен аналізаваць і дакладваць. Бо маё ўражанне — гэта адно, а то — спецыялісты», — сказаў Лукашэнка.

Турчын са згодаю паківаў галавой. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула