БЕЛ Ł РУС

У Беларусі неўраджай яблыкаў

23.09.2025 / 15:38

Nashaniva.com

Па краіне сабралі ўдвая меней яблыкаў, чым летась. А ў некаторых гаспадарках сітуацыя зусім сумная.

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын расказаў, што сёлета неўраджай яблык з-за неспрыяльных умоў надвор'я.

Напрыклад, у адной з фермерскіх гаспадарак у Маладзечанскім раёне, дзе Турчын нядаўна пабываў, ураджай яблыкаў складзе толькі дзясятую частку ад леташняга.

«Мы разумеем, што ў цэлым у краіне парадку 40% ад узроўню мінулага года аб’ём вытворчасці яблыкаў», — сказаў Турчын.

Прэм'ер дадаў, што фермерам, у якіх цяпер складаная сітуацыя, прапануюць да наступнага года ўзяць крэдыт «на камфортных умовах», каб дацягнуць да наступнага ўраджаю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула