Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты
Днём 23 верасня стала вядома, што Польшча адновіць рух на мяжы з Беларуссю ў ноч з 24 на 25 верасня. Паглядзелі, што з білетамі на аўтобусы.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: granica_bypl / Telegram
На сэрвісе «Атлас» білеты на аўтобус Мінск-Варшава з выездам увечары 24 верасня і на 25 верасня прадаюць за 130 і 150 рублёў.
Таксама дагэтуль прадаюцца білеты на рэйс праз Латвію за 350 рублёў.
Скрыншот: atlasbus.by
Білеты з Гродна ў Варшаву каштуюць 150 рублёў, а з Брэста — ад 100 рублёў.
На сервісе intercars-tickets ёсць прамые білеты з Мінска ад Мінсктрас, BayerTrans, Флайбус (Брэст), Трансагенства Фаварыт 4 (Гродна).
Выглядае, што з буйных перавозчыкаў толькі Экалайнс не перабудаваў маршрут і дагэтуль прапануе білеты з Мінска ў Варшаву па 130 еўра з праездам праз Літву.
Нягледзячы на тое, што мяжа яшчэ застаецца закрытай, чэргі на выезд у Польшчу нікуды не знікалі, а пасля з'яўлення навіны пра аднаўленне працы, яны пачалі расці.
Чэргі на выезд з Беларусі па стане на 13:38, 23 верасня. Скрыншот: declarant.by
Яшчэ да з'яўлення навіны пра аднаўленне руху ў электроннай чарзе ў пункце пропуску «Брэст» было 2300 легкавікоў. Па стане на 20:02 чарга павялічылася да 2722 аўто.
Таму трапіць у Польшчу на аўто ў тых, хто зойме чаргу сёння, атрымаецца толькі прыблізна праз тыдзень.
Чэргі на выезд з Беларусі па стане на 22:02, 23 верасня. Скрыншот: declarant.by
Колькасць аўтобусаў таксама расце: калі да абеду іх было 18, то ўвечары ўжо 29.