БЕЛ Ł РУС

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»

23.09.2025 / 23:14

Nashaniva.com

У дзяржаўным выданні «Мінская праўда» увечары 23 верасня выйшаў артыкул прапагандыста Андрэя Лазуткіна, прысвечаны хуткаму адкрыццю Польшчай закрытай з 12 верасня мяжы з Беларуссю. Ён разглядае гэта рашэнне праз прызму справы палітвязня Андрэя Пачобута, у якой сёння таксама з'явіліся новыя штрыхі. 

Андрэй Пачобут за кратамі

Лазуткін згадвае пра ролю Андрэя Пачобута ў апазіцыйным уладам Саюзе палякаў Беларусі і адназначна трактуе сённяшнюю сустрэчу з дазволу Лукашэнкі кіраўніцы СПБ Анжалікі Борыс з Пачобутам у Наваполацкай калоніі як не проста супадзенне, а звёны аднаго ланцуга з рашэннем польскіх уладаў аб адкрыцці з 25 верасня дзяржаўнай мяжы. 

«Можна меркаваць, што на фоне магчымага адкрыцця мяжы Мінск стварае станоўчы фон са свайго боку. У выпадку «справы Пачобута» абодва бакі павінны захаваць твар і развязаць спрэчку так, каб вызваленне Пачобута (калі яно будзе) не выглядала як вынік ціску і аднабаковай польскай «перамогі». Таму што ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР, і Беларусь паказвае, у тым ліку Кітаю, што гатовая выканаць сваю частку ўгоды з Польшчай, калі тая выканае сваю, адмовіцца ад падрыўной дзейнасці праз Саюз палякаў і пусціць транзіт.

У цэлым жа Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай, таму вырашэнне справы Пачобута павінна адбывацца ў комплексе з іншымі мерапрыемствамі па нармалізацыі польска-беларускіх адносін. Пакуль што можна сказаць, што нашы адносіны знаходзяцца ў самым нізкім пункце», — піша Лазуткін.

Праўда, гэтая канстатацыя суправаджаецца разгорнутымі прапагандысцкімі інсінуацыямі.

Чытайце таксама:

Анжаліцы Борыс дазволілі наведаць Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут

Каментары да артыкула