БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто

24.09.2025 / 7:16

Nashaniva.com

На пасяджэнні Рады бяспекі ААН па Украіне ў Нью-Ёрку ўкраінскі прэзідэнт заявіў, што Кітай можа аказаць ціск на Расію, каб яна спыніла вайну.

Фота: Taylor Hill / Getty Images

«Тут [у Радзе бяспекі] таксама прадстаўлены Кітай, магутная краіна, ад якой Расія цяпер поўнасцю залежыць, — сказаў ён. — Калі б Кітай сапраўды хацеў спынення гэтай вайны, ён мог бы прымусіць Маскву спыніць уварванне. Без Кітая пуцінская Расія — нішто», паведамляе Бі-бі-сі.

«Аднак занадта часта Кітай маўчыць і трымаецца ў баку, замест таго каб актыўна спрыяць міру», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Пекін паслядоўна адмаўляе абвінавачанні ў тым, што аказвае ваенную дапамогу Крамлю, і імкнецца прадставіць сябе ў якасці бесстаронняга пасярэдніка, гатовага дапамагчы ва ўрэгуляванні канфлікту.

«З першага дня крызісу Кітай займае аб’ектыўную, бесстароннюю пазіцыю, заклікаючы да спынення ваенных дзеянняў і выступаючы за мірныя перамовы з мэтай палітычнага ўрэгулявання», — цытуе AFP намесніка пастаяннага прадстаўніка Кітая пры ААН Гэн Шуана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула