БЕЛ Ł РУС

Ілля Шкурын забіў першы гол за ГКС

24.09.2025 / 7:31

Nashaniva.com

У матчы 1/32 фіналу Кубка Польшчы ў «ГКС Катавіцы» дома атрымаў перамогу над плоцкай «Віслай» — 4:2.

Фота: ГКС Катавіцы

Лік у матчы на 17‑й хвіліне адкрыў беларускі форвард Ілля Шкурын. Гэта быў першы гол нашага суайчынніка за ГКС, у які Ілля перайшоў у верасні з варшаўскай «Легіі».

Форвард быў заменены на 77‑й хвіліне пры лік 2:1 на карысць сваёй каманды, на 90‑й саперніку ўдалося зраўняць лік і перавесці матч у дадатковы час.

У дадатковы час ГКС забіў двойчы (4:2) і выйшаў ў 1/16 фіналу турніру.

У чэмпіянаце Польшчы ГКС 16‑е месца (у Экстралізе — 18 клубаў), знаходзячыся ў зоне вылету. Наступны матч правядзе ў суботу і зноў з плоцкай «Віслай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула