БЕЛ Ł РУС

Памерла актрыса Клаўдыя Кардынале

24.09.2025 / 8:27

Nashaniva.com

Італьянская актрыса Клаўдыя Кардынале памерла ва ўзросце 87 гадоў у атачэнні дзяцей у французскім горадзе Немур каля Парыжа. Пра гэта вечарам у аўторак паведаміў яе агент Ларан Савры агенцтву AFP.

Фота: Pierre Suu / Getty Images

Клаўдыя Кардынале нарадзілася 15 красавіка 1938 года ў Ла-Гулетце каля Туніса. У 17 гадоў, перамогшы ў конкурсе прыгажосці, была прызнана «самай прыгожай італьянкай Туніса» і выйграла паездку на Венецыянскі кінафестываль. Там яна прыцягнула ўвагу адразу некалькіх рэжысёраў.

Яна праславілася ў 1963 годзе, зняўшыся ў фільме Федэрыка Феліні «8 1/2», які атрымаў «Оскар».

Лукіна Вісконці зняў з Кардынале фільмы «Рока і яго браты» і «Леапард». Актрыса таксама ўвайшла ў гісторыю кіно дзякуючы ролі ў класічным вестэрне Серджыа Леоне «Аднойчы на Дзікім Захадзе» 1969 года. Амерыканская публіка ведала яе ў першую чаргу па фільме «Ружовая пантэра».

Клаўдыя Кардынале была ўдастоена Залатога льва ў Венецыі ў 1993 годзе і Залатога мядзведзя ў Берліне ў 2002 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула