БЕЛ Ł РУС

Міліцыя знайшла вандалаў, якія разнеслі бетонную агароджу могілак. Ім па дзевяць гадоў

24.09.2025 / 10:6

Nashaniva.com

У вёсцы Русота Гродзенскага раёна свяшчэннік пабачыў моцна разбураную бетонную агароджу мясцовых могілак. Міліцыяй было ўстаноўлена, што вінаватыя ў гэтым двое дзевяцігадовых хлопчыкаў.

Паводле гродзенскай міліцыі, дзеці прыехалі на самакатах на могілкі з суседняга спальнага раёна Гродна. Ударамі ног па бетонных панэлях яны пашкодзілі 24 элементы агароджы.

Агульная сума шкоды склала 2400 рублёў.

З-за таго, што дзеці не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці, крымінальную справу не заводзілі. Але бацькі цяпер кампенсуюць шкоду.

«Хлопчыкі паходзяць з прыстойных сем’яў, характарызуюцца выключна станоўча, раней у поле зроку міліцыі не траплялі. Паводле іх слоў, яны спрабавалі даказаць адзін аднаму сваю фізічную сілу», — паведаміў намеснік начальніка Гродзенскага РАУС Юрый Скок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула