БЕЛ Ł РУС

У сталічнай ЖКГ расказалі, пры якіх умовах у Мінску ўключаць ацяпленне

24.09.2025 / 12:35

Nashaniva.com

Калі ў Мінску ўключаюць ацяпленне, распавяла на прэс‑канферэнцыі ў Мінску прадстаўнік мінскай ЖКГ Наталля Вайцяховіч, піша БелТА.

Наталля Вайцяховіч адзначыла, што рашэнне аб падачы цяпла ў аб’екты сацыяльнай сферы, жылыя дамы і адміністрацыйныя будынкі прымаецца мясцовымі ўладамі зыходзячы з надвор’я.

У сацыяльных аб’ектах батарэі пацяплеюць, калі сярэднясутачная тэмпература +10 градусаў тры дні запар. У адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі ацяпляльны сезон у жыллёвым фондзе пачынаецца тады, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох дзён не перавысіць 8 градусаў.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

«У мінулым годзе ацяпляльны сезон у Мінску пачаўся 4 кастрычніка. Раней за ўсё ацяпленне ў жыллёвы фонд стала паступаць у 2021 годзе — 22 верасня, пазней за ўсё ў 2020‑м — 13 кастрычніка», — звярнула ўвагу Наталля Вайцяховіч.

Дарэчы, мінулы сезон ацяплення аказаўся самым кароткім — 196 дзён. У 2021 годзе ён працягнуўся 231 дзень, у 2020‑м — 221 дзень.

«У залежнасці ад таго, як надвор’е будзе сябе паводзіць, будзе прынята рашэнне аб пачатку падачы цяпла», — сказала Наталля Вайцеховіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула