У Баранавічах жанчына шпурнула ў сябра гаршчок і пашкодзіла чужы аўтамабіль
Жыхар горада, выйшаўшы раніцай на вуліцу, на кузаве свайго Volkswagen Passat убачыў мноства сколаў і драпін, а таксама ўмяціну металу са сколамі лакавафарбавага пакрыцця.
Высветлілася, што транспартны сродак пашкодзіла 47‑гадовая жанчына, якая пражывае ў тым жа доме, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Як яна растлумачыла аб’ектам гневу быў яе сужыцель.
Праз акно яна кінула ў яго гаршчок для кветак, але ўдар прыйшоўся па аўтамабілі. што стаяў побач з пад’ездам.
Эксперты вызначылі памер шкоды 170 рублёў.