БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна

24.09.2025 / 15:14

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 25—26 верасня едзе з візітам у РФ.

Фота: Getty Images

Лукашэнка прыме ўдзел у Глабальным атамным форуме, які пройдзе пад дэвізам «Ад новага тэхналагічнага ўкладу — да новага светапогляду».

Плануецца, што падчас візіту таксама адбудзецца двухбаковая сустрэча Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.

«Кіраўнікі дзяржаў звераць гадзіннікі па найбольш актуальных пытаннях развіцця беларуска-расійскіх адносін, абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне і міжнародны парадак дня», — піша Белта. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула