БЕЛ Ł РУС

У парку Горкага ў Мінску атракцыёны будуць працаваць да канца кастрычніка

25.09.2025 / 7:46

Nashaniva.com

Сезон працы фантанаў і атракцыёнаў у сталіцы набліжаецца да завяршэння. Большасць атракцыёнаў завершыць працу ў апошнія дні верасня, аднак ёсць прыемнае выключэнне. Пра гэта Мінск-навінам распавёў галоўны інжынер прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Руслан Касевіч.

Паводле яго слоў, фантаны будуць адключаныя ў гэту пятніцу. Гэта традыцыйны тэрмін завяршэння сезона.

З атракцыёнамі сітуацыя крыху іншая. У парках імя Чалюскінцаў, імя Уга Чавеса і імя 900‑годдзя Мінска яны зачыняцца 28 верасня.

У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага 26 атракцыёнаў працягнуць працу з пятніцы па нядзелю да канца кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула