БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ з ласём пад Магілёвам загінула жанчына

25.09.2025 / 10:23

Nashaniva.com

Раніцай, каля сямі гадзін, на 12‑м кіламетры аўтадарогі М-15 у Магілёўскім раёне адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне.

Паводле інфармацыі ДАІ, 46‑гадовая жанчына, якая кіравала аўтамабілем Chrysler, сутыкнулася з ласём, што выбег на дарогу з правага боку, непасрэдна перад машынай.

Ад удару аўтамабіль знесла ў кювет.

Кіроўца загінула на месцы здарэння ад атрыманых траўм. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула