БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка

25.09.2025 / 22:13

Nashaniva.com

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога кіраўніка Камітэта па развіцці транспартнай інфраструктуры Санкт-Пецярбурга Аляксандра Фядотава. Яго цела ляжала пад вокнамі гатэля Sheraton каля аэрапорта Шарамеццева, паведаміў «Коммерсант».

Аляксандр Фядотаў

Паводле папярэдніх звестак, Фядотаў прыляцеў у Маскву на сумоўе ў адну з кампаній. Ён не прайшоў адбор, пасля чаго вярнуўся ў гатэль. Раніцай яго знайшлі загінулым пад вокнамі будынка. Прадсмертнай запіскі пры ім не было. Некаторыя СМІ мяркуюць, што гэта было самагубства.

Следчы камітэт праводзіць праверку і будзе вырашаць, ці адкрываць крымінальную справу па факце давядзення да самагубства.

Аляксандр Фядотаў кіраваў Камітэтам па развіцці транспартнай інфраструктуры Санкт-Пецярбурга ў 2022—2024 гадах і займаўся буйнымі інфраструктурнымі праектамі: будаўніцтвам Вялікага Смаленскага моста, рэканструкцыяй Цымбалінскага пуцеправода і развіццём Паўднёвай шыротнай магістралі. З пасады ён пайшоў нібыта па ўласным жаданні.

Дзіўныя смерці топ-менеджараў буйных кампаній і чыноўнікаў, звязаных з распараджэннем вялікімі грашыма, у Расіі ў апошнія гады сталі амаль будзённасцю. З 2022 года ў Расіі пры нявысветленых ці вельмі дзіўных абставінах загінулі прадстаўнікі кіраўніцтва «Газпрама», «Газпрамбанка», «Лукойла», «Уралкалія», «Транснафты», «Наватэка», «Нарнікеля» і іншых кампаній. Адных знаходзілі з агнястрэльнымі раненнямі, іншых — пасля падзення з вокнаў, яшчэ частку — пры абставінах, афіцыйна патлумачаных як суіцыд або «раптоўная хвароба». Агульная колькасць загінулых такім чынам ужо дасягнула больш чым двух дзясяткаў. 

Чытайце таксама:

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»

«Цела знайшлі без галавы». У Расіі загінуў яшчэ адзін топ-менеджар, ужо 19‑ты з пачатку вайны

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна

Каментары да артыкула