Лукашэнка заявіў пра магчымасць будаўніцтва АЭС на ўсходзе Беларусі
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра магчымасць будаўніцтва новай АЭС на ўсходзе Беларусі, у тым ліку, калі гэта будзе неабходна, з разлікам на забеспячэнне электраэнергіяй акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый. Пра гэта ён заявіў у Крамлі 26 верасня на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе БелТА.
«Расатам» ужо прапрацаваў варыянты далейшага пашырэння нашай атамнай энергетыкі. Я не хачу публічна гаварыць пра фінансы. У нас ёсць варыянты, я скажу вам пра гэта. Калі будзе прынята рашэнне, мы адразу пачнём ставіць новы энергаблок або новую станцыю, калі будзе патрэба на захадзе Расіі і ў вызваленых рэгіёнах», — сказаў ён.
«Пытанне з фінансаваннем увогуле не стаіць. Калі ёсць спажывец, які будзе браць электраэнергію і плаціць патрэбны тарыф, гэта ўвогуле не праблема», — сказаў Уладзімір Пуцін.
«Так. Гэта самае галоўнае», — пагадзіўся Лукашэнка