БЕЛ Ł РУС

Памёр расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян. Дзевяць месяцаў ён праляжаў у коме

26.09.2025 / 14:12

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла яго жонка, галоўны рэдактар Russia Today Маргарыта Сіманьян.

Кінарэжысёр і прапагандыст дзевяць месяцаў правёў у коме.

Тыграну Кеасаяну было 59 гадоў. З 2016 года ён вёў на тэлеканале НТВ вячэрняе забаўляльнае сатырычнае шоу «Міжнародная піларама», праз якое праводзіў усе асноўныя расійскія прапагандысцкія наратывы. 

Як у праграмах Кеасаяна жартавалі пра пратэсты ў Беларусі? Вось класічная сцэнка:

28 лютага 2022 года, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, Тыгран Кеасаян быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза за падтрымку палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і пагражае яе незалежнасці і суверэнітэту. Паводле аргументацыі, у сваёй праграме Кеасаян «паслядоўна адлюстроўваў Украіну як слабую і карумпаваную краіну, якая трымалася толькі дзякуючы дапамозе Захаду… Ён меркаваў, што ўкраінскія ўлады нелегітымныя. Ён неаднаразова сцвярджаў, што Крым належыць Расіі і што Данбас не частка Украіны».

Пасля таго Тыграна Кеасаяна ўносілі ў санкцыйныя спісы многіх краін, у тым ліку і за падтрымку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

З Маргарытай Сіманьян Кеасаян афіцыйна пабраўся шлюбам у 2022 годзе, але фактычна яны жылі разам з 2012-га, маючы трох агульных дзяцей. 

Вядома, што раней Кеасаян перанёс два інфаркты. Адбылося гэта ў 2008 і 2010 гадах.

Нядаўна Маргарыта Сіманьян паведаміла, што ў яе рак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула