Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны
«Я думаю, што прэзідэнт Трамп зразумеў, што Пуцін не прынясе яму поспеху», — заявіў прэзідэнт Украіны.
Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі верыць, што амерыканскі лідар Дональд Трамп нарэшце хоча перамогі Украіны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню Axios, піша «Украінская праўда».
«Такім чынам, цяпер вы верыце, што прэзідэнт Трамп нарэшце хоча перамогі Украіны?»,— спытаў інтэрв'юер. Зяленскі адказаў: «Так».
Журналіст нагадаў, што раней Дональд Трамп заяўляў: Ведаеце, у спадара Зяленскага няма карт».
На пытанне, што змянілася з тых часоў Зяленскі адказаў: «Я думаю, што прэзідэнт Трамп зразумеў, што Пуцін не прынясе яму поспеху, нават калі мы будзем глядзець на гэты момант такім чынам, грамадства, амерыканскае грамадства, я думаю, што гэта вельмі важна для прэзідэнта Злучаных Штатаў», — сказаў ён.
Зяленскі дадаў, што падтрымка грамадства надзвычай важная для любога лідара, а «амерыканскае грамадства не паважае і не давярае Пуціну і збольшага яны не вераць, што ён хоча скончыць гэтую вайну».
Чытайце таксама:
Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць
Трамп зноў раскрытыкаваў Пуціна, заявіўшы, што павольная акупацыя Украіны шкодзіць рэпутацыі Расіі