БЕЛ Ł РУС

Наста Краўчанка распавяла, што паклоннікі прыпісваюць ёй love story з пераможцам «Інтэрбачання»

28.09.2025 / 12:16

Nashaniva.com

Беларуска Анастасія Краўчанка, якая ў фінале «Інтэрбачання» заняла шостае места, распавяла «СБ», што ёй прыпісваюць раман з пераможцам конкурсу з В'етнама Дык Фукам. 

Наста Краўчанка з Дык Фукам. Скрын відэа

У Насты спыталі, пра «асаблівы кантакт» з пераможцам «Інтэрбачання». 

— Я і падумаць не магла, што нашы «адносіны» зойдуць так далёка. Неяк на прэс-канферэнцыі даведалася, што відэа з конкурсу, дзе мы з в’етнамскім выканаўцам стаім побач, набіраюць вялікія прагляды ў TikTok. Усе дні, пакуль была ў Маскве, практычна не заходзіла ў сацсеткі, а калі нарэшце гэта зрабіла — здзівілася. Прыхільнікі «Інтэрбачання» пачалі шыперыць мяне з ім, сцвярджаючы: паміж намі love story.

Ёсць відэа з 300 — 500 тысячамі праглядаў, дзе мы з Дык Фукам абдымаем адзін аднаго на сцэне, усміхаемся, ён мне падправіў пасму валасоў. Але гэта проста сімпатыя двух творчых людзей! На працягу конкурсу мы ставіліся адзін да аднаго выключна па-сяброўску. 

Да таго ж, в'етнамскі спявак — адкрыты гей. Адзін з самых папулярных кліпаў Дык Фука — пра ўзаемаадносіны двух хлопцаў, яны цалуюцца ў кадры. У пастах у інстаграме спявак рэгулярна прызнаецца ў каханні да свайго бойфрэнда.

Між тым, Сяргей Лаўроў абяцаў: на «Інтэрбачанні» не будзе «звычаяў супраць прыроды», відавочна маючы на ўвазе ЛГБТК. 

Сама Краўчанка хлопца пакуль не мае. 

— Сустракацца дзеля таго, каб сустракацца, не хачу, а чалавека, які быў бы па душы, пакуль не знайшла. Хоць прэтэндэнтаў на ролю бойфрэнда дастаткова. Пэўнага набору якасцяў, якія мне б хацелася бачыць у сваім маладым чалавеку, няма. Адзінае — ён павінен быць не ніжэй за мяне ростам, каб я магла насіць абцасы і адчуваць сябе сапраўднай дзяўчынай, — кажа яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула