БЕЛ Ł РУС

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы

28.09.2025 / 22:16

Nashaniva.com

Брытанская газета The Sunday Times апублікавала імёны 13 расійскіх камандзіраў, датычных да катаванняў, забойстваў і рабаванняў у Бучы. Пяць з гэтых прозвішчаў прагучалі ўпершыню.

Брацкая магіла ў Бучы, 3 красавіка 2022 г. Фота: Rodrigo Abd / AP

Асобы камандзіраў былі ўстаноўленыя незалежнымі юрыстамі і следчымі, з дапамогай разведвальных звестак з адкрытых крыніц. Усе 13 чалавек былі пацверджаныя ўкраінскімі праваахоўнікамі.

Скрыншот: The Sunday Times

Вось новыя імёны: 

Восем афіцэраў раней былі вядомыя, ім генпракуратура Украіны ўжо выставіла абвінавачанні. Адзін з іх — генерал-палкоўнік Аляксандр Чайко, камандуючы Усходняй ваеннай акругай у пачатку вайны. Ён аддаваў загады пра зачысткі, а раней камандаваў расійскімі войскамі ў Сірыі. Таксама гэта генерал-маёр Сяргей Чубарыкін — камандзір 76‑й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. Лічыцца, што салдаты пад яго камандаваннем здзейснілі большасць ваенных злачынстваў у Бучы.

Астатнія шэсць — генерал-палкоўнік Аляксандр Санчык, палкоўнік Азатбек Амурбекаў, палкоўнік Арцём Гарадзілаў, падпалкоўнік Дзяніс Сувораў, палкоўнік Аляксей Талмачоў, генерал-маёр Уладзімір Селівёрстаў.

Пад супольным камандаваннем гэтых 13 камандзіраў больш за 80 салдат ужо былі афіцыйна ідэнтыфікаваныя як падазраваныя ў злачынствах у Бучы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула