БЕЛ Ł РУС

Падлетак у Любанскім раёне, прайграўшы ў карты, выпіў кактэйль з кавы, шампуня, парфумы і сліны

29.09.2025 / 9:41

Nashaniva.com

У каледжы Любанскага раёна кампанія студэнтаў правяла вечар, які скончыўся сур’ёзным атручваннем для 17‑гадовага юнака.

Прайграўшы ў карты на жаданне, ён быў вымушаны выпіць «кактэйль» з кавы, кетчупу, шампуня, сліны і парфумы, паведамляе СК.

Пасля ўжывання гэтай сумесі хлопец адчуў сябе дрэнна і звярнуўся па медыцынскую дапамогу. Дзякуючы своечасоваму ўмяшанню дактароў, жыццю падлетка цяпер нічога не пагражае.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула