БЕЛ Ł РУС

У Польшчы перахапілі адразу некалькі метэазондаў з кантрабандай з Беларусі

29.09.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Польскія памежнікі паведамілі пра некалькі спробаў кантрабанды цыгарэт з Беларусі з дапамогай метэазондаў. На працягу выхадных супрацоўнікі Падляшскага аддзела памежнай аховы перахапілі груз тытунёвых вырабаў на суму каля 185 тысяч злотых (звыш 40 тысяч еўра).

Фота: Straż Granicznа

Каля Беластока затрымалі двух грамадзян Польшчы, якія прыехалі забраць нелегальныя перасылкі. У іх машыне знайшлі цыгарэты з беларускімі акцызамі на суму 26 тысяч злотых (каля 7,1 тысячы даляраў). Іншыя партыі кантрабанды знайшлі каля вёскі Ялоўка.

Каля вёскі Сокал памежнікі адшукалі рэшткі метэазонда з прымацаванымі 1500 пачкамі цыгарэт. Падобныя выпадкі зафіксаваныя таксама ў раёне Страшава і Крынак.

Фота: Straż Granicznа

З пачатку года ў Падляшскім ваяводстве зарэгістравана больш за 100 спробаў кантрабанды паветранымі шарамі. Агульная вартасць канфіскаваных цыгарэт перавышае 2,5 мільёна злотых (прыкладна 686 тысяч даляраў).

Чытайце таксама:

Метэазонд з беларускімі цыгарэтамі прызямліўся проста каля гіпермаркета ў Беластоку

У Латвіі на мяжы з Беларуссю знайшлі аэрастаты з кантрабандай

Літоўскім памежнікам паўгода таму дазволілі страляць па метэазондах з беларускай кантрабандай, але тыя пакуль ні разу не стралялі

У Польшчы метэазонд з цыгарэтамі з Беларусі прабіў дах дома

Каментары да артыкула