БЕЛ Ł РУС

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

30.09.2025 / 9:11

Nashaniva.com

У Баранавіцкім раёне на трасе М1 адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінуў малады чалавек. Аварыя здарылася 29 верасня каля 21:50.

Аўтамабіль Peugeot, за рулём якога знаходзіўся 20‑цігадовы кіроўца, рухаўся па крайняй правай паласе ў напрамку ад Мінска да Брэста.

На 216‑м кіламетры трасы аўтамабіль урэзаўся ў седлавы цягач Mercedes з паўпрычэпам, які рухаўся ў тым жа кірунку і які паменшыў хуткасць. За рулём Mercedes быў 61‑гадовы кіроўца.

У выніку сутыкнення 19‑гадовы пасажыр Peugeot загінуў на месцы здарэння, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула