БЕЛ Ł РУС

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў

30.09.2025 / 10:42

Nashaniva.com

Падлеткі нават не спрабавалі дзяўчат разняць — проста здымалі на тэлефон.

У Касцюковічах 17‑гадовая дзяўчына прыйшла ў каледж да сваёй сястры і сустрэла там дзяўчыну, з якой мела сварку з-за абраз у інтэрнэце.

Яны пачалі спрачацца, а потым адна з іх кінулася ў бойку і збіла другую на вачах у іншых вучняў.

Іншыя падлеткі нічым не дапамаглі, а толькі здымалі ўсё на тэлефоны.

Пацярпелая вярнулася дадому і разам з хлопцам пайшла ў міліцыю. Там завялі справу за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула